Logo Polskiego Radia
Print

На Івісе затрыманы вядомы мультымільянэр

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2016 20:24
Мужчына падазраецца ў гандлі зброяй, рэкеце й незаконных фінансавых апэрацыях.
Гішпанская паліцыя падчас акцыі Гішпанская паліцыя падчас акцыі commons.wikimedia.org/Contando Estrelas/CC BY-SA 2.0

На востраве Івіса (Ібіца) арыштаваны вядомы францускі мультымільянэр польскага паходжаньня, былы вайсковец Пьер Конрад Дадак (Pierre Konrad Dadak). Пра гэта неафіцыйна паведамляе гішпанская прэса. Мужчына падазраецца ў тым, што ўзначальваў міжнародную злачынную групу, якая займалася гандлем зброяй, рэкетам і незаконнымі фінансавымі апэрацыямі.

Сьледзтва й арышт трымаюцца ў сакрэце, аднак інфармацыйныя парталы Івісы паведамляюць са спасылкай на свае крыніцы ў паліцыі, што групай кіраваў менавіта Пьер Конрад Дадак. У супрацоўніцтве з францускім мультымільянэрам падазраецца яго жынчына, украінка Кацярына Дзіргіна.

Акрамя Дадака, затрыманыя грамадзяне Францыі, Нідэрляндаў, Гішпаніі й Польшчы, якія падазраюцца ў злачыннай дзейнасьці. Крыніцы сьцьвярджаюць, што ахоўнікамі Пьера Дадака былі былыя супрацоўнікі польскіх спэцслужбаў.

Паводле гішпанскай паліцыі, банда прадавала зброю ў закранутыя канфліктамі афрыканскія краіны, у тым ліку ў Судан. Група таксама вымагала грошы ў бізнэсмэнаў. Толькі на адной Івісы ахвярай групоўкі сталі дзесяць бізнэсоўцаў. Адзін зь іх паведаміў аб гэтым паліцыі.

кд/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт