У Турцыі звольнілі 257 працаўнікоў апарату прэм’ер-міністра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.07.2016 18:22
                    
                                 
                
                
                    Згаданыя звальненьні сталі чарговым этапам «чысткі» ў адказ на спробу ваеннага перавароту.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU
                     
                
                
                
               
                
                         У Турцыі звольнілі 257 працаўнікоў апарату прэм’ер-міністра Біналі Йылдырыма (Binali Yıldırım),  якія падазраюцца ў дачыненьні да спробы ваеннага перавароту, што  адбыўся ў краіне ў мінулую пятніцу. Агулам у апараце працуе каля 2600  чалавек. Свае працоўныя месцы таксама страцілі 492 службовыя асобы  Ўпраўленьня па справах рэлігіі Турцыі – установы, якая займаецца  ісламскім пытаньнем.
Згаданыя звальненьні сталі чарговым этапам  «чысткі», якая ажыцьцяўляецца турэцкімі ўладамі ў адказ на спробу  ваеннага перавароту. Дагэтуль амаль што 20 тыс.  чалавек было затрымана, адхілена альбо звольнена са сваіх пасадаў.  Найбольшыя чысткі былі праведзеныя сярод салдатаў, паліцыянтаў,  судзьдзяў і дзяржаўных служачых.
Нагадаем, што ў ходзе сутыкненьняў падчас няўдала перавароту загінулі больш за 300 чалавек, а 1 тыс. 500 атрымалі раненьні.
вс