Захарава: Расея чакае тлумачэньняў адносна выказваньня міністра РП
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.07.2016 11:57
                    
                                 
                
                
                    Міністар нацыянальнай абароны А. Мацярэвіч заявіў, што Расея падштурхнула ўкраінцаў да Валынскай разьні.
                
                
                    
                        
Дырэктар дэпартамэнта інфармацыі й друку МЗС Расеі Марыя Захарава foto: www.mid.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Расея чакае тлумачэньняў адносна выказваньня польскага міністра. Справа тычыцца словаў міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча, які заявіў, што Расея падштурхнула ўкраінцаў да Валынскай разьні.
На словы польскага міністра адрэагавала прэс-сакратар МЗС Расеі. Марыя Захарава назвала выказваньне Мацярэвіча «шавіністычным». У Фэйсбуку на профілі расейскага МЗС Захарава пытае: ці польскі міністар выказаў афіцыйную пазыцыю Польшчы ці сваю прыватную, і задумоўваецца, ці існуюць якія-небудзь падзеі й прыродныя зьявы, за якія Расея не нясе адказнасьці. І на канец пытае: ці «маўкліва ўхваляючы такія шавіністычныя заявы, польскія ўлады не пераходзяць ад звычайнай русафобіі да распальваньня міжнацыянальнай варожасьці».
Марыя Захарaва напісала ў Фэйсбуку, што Масква хацела б пачуць тлумачэньні ад асоб, упаўнаважаных даваць тлумачэньні па пытаньнях замежжа.
яс