У сталіцы Паўднёвага Судану Джуба зноў успыхнулі баі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.07.2016 10:18
Пяць дзён таму ў Джуба пачаліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта.
Photo: www.pl.wikipedia.org
Загінулі дзесяткі людзей. Рада Бясьпекі ААН учора заклікала абодвух палітыкаў спыніць хвалю гвалту.
Сілы прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта тры гады таму распачалі грамадзянскую вайну, у якой загінула некалькі дзесяткаў тысяч людзей, а тры мільёны былі вымушаныя бегчы з месца жыхарства.
Канфлікт зьяўляецца адлюстраваньнем спрэчкі за дамінаваньне ў багатым прыроднымі рэсурсамі Паўднёвым Судане паміж двума народамі: Дзінкамі і Нуэрамі.
Павелічэньне напружаньня супала з перамовамі, якія павінны закончыць вайну.
яс