Украіна атрымала амэрыканскія радары
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.07.2016 15:55
                    
                                 
                
                
                    AN/TPQ-36 i 10 AN/TPQ-49 перададзеныя ў рамках рэалізацыі амэрыканскай праграмы ваеннай і тэхнічнай супрацы. 
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         ЗША на мінулым тыдні ў прысутнасьці Пятра Парашэнкі перадалі чатыры радары AN/TPQ-36 i 10 AN/TPQ-49 у рамках рэалізацыі амэрыканскай праграмы ваеннай і тэхнічнай супрацы.
AN/TPQ-36 i 10 AN/TPQ-49 зьяўляюцца мабільнымі радарамі. Першы зь іх эфэктыўна папярэджвае пра агонь артылерыі й атакі ракетамі ў дыямэтры 24 км. Пры гэтым дакладна акрэсьлівае месца, зь якога адбываецца атака. У сваю чаргу радар AN/TPQ-48 дазваляе папярэджваць і перадаваць зьвесткі артылерыйскім сыстэмам пра мінамёты ў адлегласьці 10 км.
Перадача радараў не была б магчымай без прыняцьця бюджэту Кангрэсам на 2016 год, які прадугледзіў 335 млн даляраў на павелічэньне ўкраінскіх абаронных магчымасьцяў. Гэтыя сродкі таксама пойдуць на абучэньне ўкраінскіх жаўнераў.
Гэта ўжо чарговая пастаўка радараў для ўкраінскай арміі. У 2014 годзе ўкраінцы атрымалі 3 лёгкія радары AN/TPQ-48. Год пазьней былі дастаўленыя два радары тыпу AN/TPQ-36. Новыя радары ўкраінскаму боку вельмі патрэбныя, паколькі найбольшыя страты ўкраінскае войска атрымлівае ў выніку абстрэлу артылерыяй і ракетамі. Радары могуць паспрыяць зьмяншэньню ахвяр сярод украінскіх жаўнераў.
niezależna.pl/ав