Каралеўская армія Даніі ўпершыню будзе прадстаўленая на гей-парадзе
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2016 19:05
Войска пройдзе асобнай калёнай – ад курсантаў па намесьніка галоўнакамандуючага.
Каралеўская армія Данііwww.flickr.com/Eoghan OLionnain
Каралеўская армія Даніі ўпершыню будзе прадстаўленая на гей-парадзе ў Капэнгагене асобнай калёнай – ад курсантаў па намесьніка галоўнакамандуючага. Вайскоўцы будуць ісьці ў адмысловай калёне, якая прадстаўляе дзяржаву й муніцыпалітэты.
Паводле намесьніка галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Даніі генэрал-лейтэнанта Пэра Людвігсэна (Per Ludvigsen), гэта робіцца для таго, каб падкрэсьліць, што служба ў арміі падыходзіць для самых розных людзей.
На мерапрыемстве, якое пройдзе 20 жніўня, ваеннаслужачыя будуць у паўсядзённай ваеннай форме, ім, згодна ўставу, забараняецца спажываць алькаголь.
вс