На выбарах прэзыдэнта Ісьляндыі лідыруе апалітычны кандыдат
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        26.06.2016 12:26
                    
                                 
                
                
                    Выбары ў Ісьляндыі праходзяць у адзін тур, для перамогі дастаткова набраць большасьць галасоў.
                
                
                    
                        
PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                          
Паводле ўступных вынікаў, пасьля падліку большасьці галасоў, у суботніх выбарах прэзыдэнта Ісьляндыі перамог Гудні Ёханэсон. За яго аддалі свае галасы 37,9% выбарцаў. 
Ёханэсон, які падкрэсьлівае сваю апалітычнасьць, быў фаварытам ад пачатку прэзыдэнцкай гонкі. Другое месца заняла бізнэсвумэн Хала Тоўмасдоцір з 29,9%. 
Гудні Ёханэсон выкладае гісторыю ў Ісьляндзкім унівэрсытэце, а раней чытаў лекцыі ў Лёнданскім. Ён спэцыялізуецца на сучаснай гісторыі Ісьляндыі, у тым ліку на фінансавым крызысе 2008-2011 гадоў, які паставіў краіну на мяжу банкруцтва.
За пасаду прэзыдэнта Ісьляндыі змагалася дзевяць кандыдатаў. Новы галава дзяржавы зьменіць Аляфура Рагнара Грымсана, які пяць разоў абіраўся прэзыдэнтам дзяржавы. 
Прэзыдэнцкія выбары ў Ісьляндыі праходзяць у адзін тур, для перамогі дастаткова набраць простую большасьць галасоў і не абавязкова пераадольваць бар'ер у 50%.
Паводле ўступных вынікаў, пасьля падліку большасьці галасоў, у суботніх выбарах прэзыдэнта Ісьляндыі перамог Гудні Ёханэсон. За яго аддалі свае галасы 37,9% выбарцаў. 
Ёханэсон, які падкрэсьлівае сваю апалітычнасьць, быў фаварытам ад пачатку прэзыдэнцкай гонкі. Другое месца заняла бізнэсвумэн Хала Тоўмасдоцір з 29,9%. 
Гудні Ёханэсон выкладае гісторыю ў Ісьляндзкім унівэрсытэце, а раней чытаў лекцыі ў Лёнданскім. Ён спэцыялізуецца на сучаснай гісторыі Ісьляндыі, у тым ліку на фінансавым крызысе 2008-2011 гадоў, які паставіў краіну на мяжу банкруцтва.За пасаду прэзыдэнта Ісьляндыі змагалася дзевяць кандыдатаў. Новы галава дзяржавы зьменіць Аляфура Рагнара Грымсана, які пяць разоў абіраўся прэзыдэнтам дзяржавы. 
Прэзыдэнцкія выбары ў Ісьляндыі праходзяць у адзін тур, для перамогі дастаткова набраць простую большасьць галасоў і не абавязкова пераадольваць бар'ер у 50%.
дг