Logo Polskiego Radia
Print

У брытанскага фунта стэрлінгаў найніжэйшы курс з 1985 года

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2016 11:42
У чацьвер вечарам адзін фунт каштаваў 1,5 даляра ЗША, сёньня курс упаў да ўзроўню 1,34 даляра.
www.pixabay.com

У брытанскага фунта стэрлінгаў найніжэйшы курс з 1985 года. Падзеньне курса – гэта вынік рэфэрэндума, падчас якога большасьць грамадзян краіны прагаласавала за тое, каб пакінуць Эўразьвяз.

У чацьвер вечарам, калі яшчэ адбывалася галасаваньне, адзін фунт каштаваў 1,5 даляра ЗША. Сёньня пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі галасаваньня, курс упаў да ўзроўню 1,34 даляра за фунт.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт