Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі разьбіўся цяжкі зьнішчальнік Су-27 (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.06.2016 11:11
Машына ўпала ў лесапаласе недалёка ад вёскі Муранава Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласьці.
Цяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакЦяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакwww.flickr.com/IRONHIDE

У Расеі разьбіўся цяжкі зьнішчальнік Су-27, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Раней інфармавалася, што самалёт, які пацярпеў крушэньне, гэта МіГ-29.

Лёс лётчыка пакуль невядомы, вядуцца пошукавыя мерапрыемствы. Не выключаецца, што ён катапультаваўся. Пацярпелых на зямлі няма.
Зьнішчальнік выконваў вучэбна-трэніровачны палёт. Паводле ТАСС, машына ўпала ў лесапаласе недалёка ад вёскі Муранава Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласьці.

Гэта чарговая катастрофа ваеннага самалёту цягам кароткага часу. Учора, 8 чэрвеня, два зьнішчальнікі F-16 сутыкнуліся падчас палёту над амэрыканскім штатам Джорджыя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт