Папа рымскі Францішак узьвёў у лік сьвятых паляка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.06.2016 16:00
                    
                                 
                
                
                    На ўрачыстай кананізацыі ў Ватыкане прысутнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня ў нядзелю Папа рымскі Францішак узьвёў у лік сьвятых паляка, айца Станіслава Папчыньскага (Stanisław Papczyński). Ён быў заснавальнікам першага польскага каталіцкага мужчынскага ордэну манахаў – айцоў Марыянаў. Жыў айцец Папчыньскі ў 1631-1701 гадах.
Акрамя польскага манаха, Папа кананізаваў швэдзкую манашку Марыю Элізабэт Хасэльбляд (Mary Elizabeth Hesselblad). Яна жыла ў 1870-1957 гадах і была членам ордэну Брыгітак. За ратаваньне падчас вайны габрэяў атрымала тытул Праведніка народаў сьвету.
У сваю чаргу айцец Станіслаў Папчыньскі быў тэолягам, філёзафам і аўтарам многіх кніг. Ён апекаваўся беднымі й хворымі ды падтрымліваў ідэю грамадзкай справядлівасьці.
На ўрачыстай кананізацыі ў Ватыкане прысутнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай.
вс