Пілёты Air France плянуюць страйк
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.06.2016 21:07
Якраз у момант, калі ў Францыі пачынаецца Чэмпіянат Эўропы па футболе.
Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Air Francelkarasawa/flickr.com
Тры прафсаюзы, якія аб’ядноўваюць пілётаў авіякампаніі Air France, заклікалі сваіх членаў правесьці забастоўку 11-14 чэрвеня. Для Францыі гэта складаны момант, бо 10 чэрвеня ў краіне пачынаецца Чэмпіянат Эўропы па футболе.
Пратэст пілётаў накіраваны супраць зьмяншэньня зарплатаў ды арганізацыйных зьменаў у кампаніі. Прафсаюзы патрабуюць гарантый працаўладкаваньня й пратэстуюць супраць таго, каб у авіякампаніі Air France лёталі пілёты, якія працаўладкаваныя ў авіялініях, што ўваходзяць у склад француска-галяндзкага авіяцыйнага холдынгу Air France-KLM.
вс