Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі чарговы скандал з афшорнымі зонамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2016 13:02
Выданьне адшукала ў «панамскіх дакумэнтах» сьляды маніпуляцыі акцыямі двух расейскіх банкаў.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра яго інфармуе «Новая газэта». Выданьне адшукала ў «панамскіх дакумэнтах» сьляды маніпуляцыі акцыямі двух расейскіх банкаў – «Расія» і «Газпром».

Паводле «Новай газэты», у 2010 годзе фірма, зарэгістраваная ў афшорнай зоне, купіла 66 тысяч акцый банку «Расія», плацячы за адну акцыю 200 рублёў. Праз два дні тая ж самая фірма прадала акцыі за 211,5 рублёў. Журналісты палічылі, што на той час, заробак склаў 1 мільён эўра. У тым жа самым годзе банк «Расія» паглынуў банк «Газпром». Адна са структур газавага канцэрну атрымала 12% акцый аб’яднаных банкаў вартасьцю 10 млд рублёў. Праз тры гады «Газпром» прадаў акцыі за паў цаны.

У гэтых апэрацыях журналісты знайшлі сьляды, якія вядуць да сябра прэзыдэнта Расеі, віяланчэліста Сяргея Ралдугіна. Пры нагодзе расейскія СМІ нагадваюць, што банк «Расія» ў 2014 годзе быў ахоплены амэрыканскімі санкцыямі. Галоўныя ўладальнікі банку Юры Кавальчук і Генадзь Цімчанка лічацца саюзьнікамі Ўладзіміра Пуціна, апошняга зь іх называюць нават «касірам Пуціна».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт