Лідары "Вялікай сямёркі" абмяркоўваюць важныя для сьвету пытаньні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.05.2016 11:22
У Японіі праходзіць сустрэча ў вярхах лідарараў краін і ўрадаў "Вялікай сямёркі" (групы G7).
PAP/EPA/MINISTRY OF FOREIGN AFFAIRS OF JAPAN/HANDOUT
Лідары краін і ўрадаў "Вялікай сямёркі" (групы G7) пачалі штогадовую сустрэчу. Саміт адбываецца ў Ісэ-Сіма ў Японіі прыкладна ў 300 кілямэтрах ад Токіа.
У саміце пад старшынствам прэм'ера Японіі Сіндза Абэ прымаюць удзел лідары ЗША Барак Абама, Францыі Франсуа Алянд, Германіі Ангела Мэркель, Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, Італіі Матэа Ренці й Канады Джасьцін Трудо. Чакаецца, што ў Японію прыбудуць таксама кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск і Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.
Напярэдадні саміту Сіндза Абэ заявіў, што галоўнай тэмай дыскусій будуць праблемы сусьветнай эканомікі й намаганьні, накіраваныя на тое, каб дамагчыся яе паступальнага разьвіцьця.
Чакаецца таксама, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытаньні барацьбы з тэрарызмам ды шэраг іншых тэмаў.
вс