Logo Polskiego Radia
Print

У паўночна-заходняй Францыі ўзьніклі праблемы з палівам на АЗС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2016 18:23
Прычынай сталі забастоўкі супраць уведзенага ўрадам краіны новага Працоўнага кодэксу.
pixabay.com/Public Domain CC0

У паўночна-заходняй Францыі ўзьніклі праблемы з палівам на АЗС. Прычынай сталі забастоўкі супраць уведзенага ўрадам краіны новага Працоўнага кодэксу. У сувязі зь недахопам паліва прэфэкты выдалі распараджэньне, паводле якога ўладальнік легкавога аўтамабіля можа за адзін раз заправіць 20 л паліва, а кіроўца грузавіка – ад 30 л да 150 л у залежнасьці ад памеру аўтамабіля. Ёсьць АЗС, дзе заправіцца можа выключана спэцтранспарт: карэты хуткай дапамогі, машыны паліцыі, пажарнай службы, жандармэрыі й г.д.

У рамках пратэсту прафсаюзы перакрылі выезды з францускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Да акцыі таксама далучыліся рабочыя саміх НПЗ.
Прафсаюзы Францыі пратэстуюць супраць новых правілаў Працоўнага кодэксу, адным зь якіх зьяўляецца тое, што кіраўнікі кампаній атрымалі права прапанаваць працягласьць часу працы супрацоўнікам фірмы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт