Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Славаччыны аддае сваю зарплату

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.05.2016 15:38
Заробак прэзыдэнта А. Кіскі разьмяркоўваецца паміж сем'ямі, якім патрэбная падтрымка.
flickr.com/Thomas Quine

Прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі Андрэй Кіска аддае ўсю сваю зарплату. 10 семʼяў атрымалі ад яго падтрымку – па больш чым 500 эўра.

Андрэй Кіска, яшчэ да ўступленьня на пасаду прэзыдэнта Славаччыны, зарэкамэндаваў сябе як мэцэнат, які не абыякавы да чалавечай крыўды. У 2006 годзе ён заснаваў фундацыю «Добры анёл», якая аказвае дапамогу семʼям у патрэбе. Калі ён стаў прэзыдэнтам, Кіска абвясьціў, што яго поўная зарплата будзе перадавацца бедным.

Кожны месяц Андрэй Кіска знаёміцца са сьпісам семʼяў, які рыхтуюць няўрадавыя арганізацыі. Дапамогу атрымліваюць ня толькі вялікія семʼі, але таксама адзінокія бацькі, ці, напрыклад, маладыя людзі, якія страцілі блізкіх.

У мінулым месяцы кожная сямʼя атрымала ад прэзыдэнта Славакіі роўна па 523,4 эўра. Андрэй Кіска заявіў, што яго зарплата будзе разьмяркоўвацца паміж семʼямі да канца яго паўнамоцтваў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт