Logo Polskiego Radia
Print

У міжнароднае расьсьледаваньне аб афшорах патрапілі 12 сусьветных лідараў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.04.2016 08:47
Там згадваюцца зьдзелкі, да якіх датычныя Пётр Парашэнка, прэм'ер-міністры Ісляндыі й Пакістана, Ільхам Аліеў і іншыя.
flickr.com/Nick Ares

У міжнароднае расьсьледаваньне аб афшорах патрапілі 12 сусьветных лідараў
У расьсьледаваньні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-следчых (ICIJ) аб афшорах, зьвязаных з панамскім рэгістратарам Mossack Fonseca, гаворыцца аб зьдзелках і афшорах 12 дзеючых і былых сусьветных лідараў, 128 палітыкаў і афіцыйных асоб і 29 мільярдэраў з сьпісу самых багатых людзей Forbes.
У прыватнасьці, там згадваюцца зьдзелкі, да якіх датычныя прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка, кароль Саудаўскай Арабіі Салман, прэм'ер-міністры Ісляндыі й Пакістана, сваякі старшыні КНР Сі Цзіньпіня й прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева.
Сярод іншых людзей, згаданых у расьсьледаваньні - футбаліст Ліянэль Мэсі, нябожчык бацька прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрана Іен Кэмэран, чалец камітэта FIFA па этыцы Хуан Пэдра Даміяну.
У расьсьледаваньні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-сьледчых (ICIJ) прынялі ўдзел 380 журналістаў з 76 краін сьвету.

Расейскі партнэр ICIJ «Новая газета» апублікавала расьсьледаваньне аб афшорах сябра прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Сяргея Ралдугіна.

Сярод іншых людзей, згаданых у расьсьледаваньні - футбаліст Ліянэль Мэсі, нябожчык бацька прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрана Іен Кэмэран, чалец камітэта FIFA па этыцы Хуан Пэдра Даміяну.

У расьсьледаваньні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-сьледчых (ICIJ) прынялі ўдзел 380 журналістаў з 76 краін сьвету.

meduza.io/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт