Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Гаазе апраўдаў былога віцэ-прэм'ера Сэрбіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2016 14:03
З Ваіслава Шэшэля зьнятыя абвінавачаньні ў ваенным злачынстве й злачынстве супраць чалавечнасьці.
Aktron/CC BY 3.0/Wikimedia Commons

vМіжнародны суд ААН у Гаазе апраўдаў былога віцэ-прэм’ера Сэрбіі й лідара радыкальных нацыяналістаў Ваіслава Шэшэля. Зь яго зьнятыя ўсе абвінавачаньні, у гэтым у ваенным злачынстве й злачынстве супраць чалавечнасьці з часоў вайны на Балканах у 90-х гадах.

Судзьдзя Міжнароднага суду ААН па справах ваенных злачынстваў у даўняй Югаславіі абвясьціў, што пракуратура не прадставіла пераконваючых доказаў у ніводным з дзевяці пунктаў абвінавачаньня.

Пракурор высунуў абвінавачаньні ў плянаваньні, падбухторваньні й загадзе перасьледу, вынішчэньні, масавых забойстваў, катаваньнях і выгнаньні ня сэрбаў, пераважна харватаў і мусульман. Ваіслаў Шэшэль хацеў стварыць Вялікую Сэрбію на тэрыторыі Босьніі й Харватыі.

Былы віцэ-прэм’ер Сэрбіі з самага пачатку суду казаў, што ён не вінаваты. Ён не прызнаў аўтарытэт Суду ў Гаазе. Шэшэль шматразова абражаў судзьдзяў, за што быў таксама асуджаны. Два гады таму ён быў вызвалены з арышту з увагі на кепскі стан здароўя.

Рашэньне суду стала нечаканасьцю для назіральнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт