У Кіеве пахавалі Георгія Гангадзэ
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
22.03.2016 15:50
Разьвітацца з Гангадзэ прыйшлі некалькі сотняў чалавек.
Foto: YouTube/materiał reporterski Konstantina Usowa
На цырымоніі прысутнічалі ўдава Міраслава, дачкі Саламія й Нана, блізкія й калегі журналіста, а таксама шэраг палітыкаў. Разьвітацца з Гангадзэ прыйшлі некалькі сотняў чалавек.
Ад імя Міраславы Гангадзэ грамадзкі дзеяч і сябар сям'і Яўген Глыбавіцкі каля царквы заявіў, што сваякі настойваюць на пакараньні усіх вінаватых у забойстве Георгія.
"Родныя Георгія Гангадзэ адчуваюць палёгку ад таго, што цела Георгія будзе пахавана з годнасьцю, якога заслугоўвае кожны чалавек. З пахаваннем Гіі справа Гангадзэ не спыняецца. Заказчыкі яго забойства павінны быць рана ці позна асуджаны на падставе закону ..., зацьвярджэньне свабоды слова й дэмакратыі ва Ўкраіне будзе лепшай памяцьцю Георгія "- сказаў Глыбавіцкі, паведамляе "Укрінфарм".
Журналіст Георгій Гангадзэ зьнік у Кіеве 16 верасьня 2000 года. У лістападзе таго ж года ў лесе Кіеўскай вобласьці быў знойдзены абезгалоўлены труп, які, паводле высноваў экспэртаў, мог належаць журналісту.
Па абвінавачваньні ў забойстве Гангадзэ ў 2005 годзе быў абвешчаны ў міжнародны вышук Аляксей Пукач. Сілавікі злавілі яго толькі ў 2009-ым. У студзені 2013 Пячэрскі райсуд Кіева прысудзіў Пукача да пажыцьцёвага зьняволеньня, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве Гангадзэ. Але і сам Пукач, і сям'я Гангадзэ абскардзілі прысуд. Па словах удавы журналіста Міраславы Гангадзэ, суд не назваў і ня пакараў галоўных вінаватых сьмерці яе мужа - заказчыкаў забойства.
pravda.com.ua/дг