Logo Polskiego Radia
Print

Лёндану пагражаюць праблемы з вадой

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2016 14:34
Сыстэмы водазабесьпячэньня ўжо перагружаныя і праз 25 гадоў ня будзе хапаць вады для пятай часткі жыхароў.
Foto: Bobby/Flickr

У бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі ў сталіцы Вялікабрытаніі могуць выявіцца сур’ёзныя праблемы з вадой. Аб гэтым паведамляюць гарадзкія ўлады.

Камісія па навакольным асяродзьдзі падкрэсьлівае, што кожны год у Лёндан прыбывае 100 тысяч чалавек. Гэта азначае, што ў палове XXІ стагодзьдзя колькасьць жыхароў перавысіць 13 мільёнаў.

Сыстэмы водазабесьпячэньня ўжо перагружаныя, і павелічэньне попыту можа азначаць, што праз 25 гадоў ня будзе хапаць вады для пятай часткі жыхароў. Існуе таксама небясьпека заліваньня рэгіёнаў горада вадой з каналізацыі.

Камісія заклікае да апрацоўкі пляну ўстойлівага разьвіцьця брытанскай сталіцы. Можа гэта залежаць ад новага мэра, якога жыхары Лёндану будуць выбіраць у траўні.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт