Logo Polskiego Radia
Print

Вандроўка па пустыні з нагоды жаночага дня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2016 15:33
44 жанчыны будуць ісьці праз пустыню шэсьць дзён, каб ушанаваць памяць аб бэдуінскіх жанчынах.
pixabay.com

44 жанчыны ў Міжнародны жаночы дзень вырушылі ў вандроўку па пустыні. Падарожжа ад самога старога аазісу да сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў зойме 6 дзён. Такім чынам удзельніцы вандроўкі хочуць ушанаваць памяць аб бэдуінскіх жанчынах.

Яшчэ паў стагодзьдзя таму без адмысловых аўтамабіляў, навігацый, толькі з патрэбным запасам вады й вярблюдамі эмірацкія жанчыны вандравалі гэтым жа самым шляхам. Сучасныя жанчыны вырашылі нагадаць пра ўмовы, у якіх яшчэ нядаўна ішлося праз пустыню.

Вандроўку арганізавала амэрыканка Джодзі Балярд. Яна тлумачыць, што гэтай акцыяй яна хоча паказаць эфэктыўнасьць супольных намаганьняў жанчын, а таксама зьвярнуць увагу на карысьці, якія вынікаюць з узаемнай падтрымкі. «Пасьпяховыя жанчыны прыцягваюць іншых жанчын», – тлумачыць сваю мэту арганізатарка вандроўкі.

Удзельніцы пройдуць 140 кілямэтраў. У дарозе яны будуць знаёміцца з гісторыяй і традыцыяй ААЭ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт