Logo Polskiego Radia
Print

Пэкін апярэдзіў Нью-Ёрк па колькасьці мільярдэраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2016 13:29
У кітайскай сталіцы жыве 100 даляравых мільярдэраў, а ў Нью-Ёрку – 95.
Wang JianlinWang JianlinWikipedia/CC BY-SA 2.0

Пэкін апярэдзіў Нью-Ёрк па колькасьці мільярдэраў. У кітайскай сталіцы жыве 100 даляравых мільянэраў, а ў Нью-Ёрку – 95. Пра гэта паведамляе кітайскі часопіс «Hurun Report». Колькасьць самых багатых жыхароў Пэкіну вырасла на 32 асобы ў параўнаньні з папярэднім годам, а ў Нью-Ёрку прыбыло толькі чатыры мільярдэры. На трэцім месцы апынулася Масква – 66 даляравых мільярдэраў.
«Нягледзячы на эканамічнае запавольваньне й падзеньне на кітайскай біржы, у Кітаі ў мінулым годзе паявілася больш мільярдэраў, чым у любой іншай краіне сьвету», – камэнтуе вынікі рапарту Рупэрт Гогэвэрф, выдавец часопіса «Hurun Report».
Паводле агучаных зьвестак, у Кітаі жыве 568 супэрбагачоў – на 90% больш, чым год назад. Агулам іх капітал складае 1,4 трыльёна даляраў, што раўняецца ВУП Аўстраліі.
Самы багаты чалавек у Кітаі – гэта магнат рынку нерухомасьцяў і забаўляльнай прамысловасьці Ван Цзяньлінь. Ён займае 21 месца ў клясыфікацыі найбагацейшых асоб сьвету часопіса «Hurun Report».

Пра гэта паведамляе кітайскі часопіс «Hurun Report». Колькасьць самых багатых жыхароў Пэкіну вырасла на 32 асобы ў параўнаньні з папярэднім годам, а ў Нью-Ёрку прыбыло толькі чатыры мільярдэры. На трэцім месцы апынулася Масква – 66 даляравых мільярдэраў.«Нягледзячы на эканамічнае запавольваньне й падзеньне на кітайскай біржы, у Кітаі ў мінулым годзе паявілася больш мільярдэраў, чым у любой іншай краіне сьвету», – камэнтуе вынікі рапарту Рупэрт Гогэвэрф, выдавец часопіса «Hurun Report».

Паводле агучаных зьвестак, у Кітаі жыве 568 супэрбагачоў – на 90% больш, чым год назад. Агулам іх капітал складае 1,4 трыльёна даляраў, што раўняецца ВУП Аўстраліі.Самы багаты чалавек у Кітаі – гэта магнат рынку нерухомасьцяў і забаўляльнай прамысловасьці Ван Цзяньлінь. Ён займае 21 месца ў клясыфікацыі найбагацейшых асоб сьвету часопіса «Hurun Report».

money.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт