У ДТЗ у Гане загінуў 71 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.02.2016 20:33
Трагедыя здарылася ў выніку начнога сутыкненьня аўтобуса з грузавіком, які перавозіў таматы.
PAP/EPA/STR
Па меншай меры 71 чалавек загінуў у найбуйнейшай за апошнія гады катастрофе ў Гане (заходняя Афрыка) у выніку начнога сутыкненьня аўтобуса з грузавіком, які перавозіў таматы.
Як паведамляюць сусьветныя агенцтвы са спасылкай на мясцовую паліцыю, большасьць пасажыраў аўтобуса памерлі на месцы, яшчэ 23 застаюцца ў бальніцах з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.
ДТЗ адбылося ноччу зь серады на чацьвер. Паводле адной з вэрсій, сутыкненьне з грузавіком адбылося з-за тэхнічнай няспраўнасьці аўтобуса. Многія пасажыры былі заблякаваныя ў каркасе дэфармаванага транспартнага сродка.
У Гане адзначаецца даволі высокі ўзровень сьмяротнасьці на дарогах. Прычынай ДТЗ у асноўным становяцца перавышэньне хуткасьці, дрэнны тэхнічны стан і кепскае абслугоўваньне аўтамабіляў.
вс