Apple ня хоча ўзламаць тэлефон тэрарыста
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.02.2016 14:24
                    
                                 
                
                
                    Інфарматычны гігант ня хоча выдаць дадзеныя з тэлефона тэрарыста, які ў Каліфорніі забіў 14 чалавек. 
                
                
                    
                        
Irita Kirsbluma/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Інфарматычны гігант Apple ня хоча выдаць дадзеныя з тэлефона тэрарыста, які ў сьнежні ў Каліфорніі забіў 14 чалавек. Амэрыканскі суд выдаў у гэтай справе загад. Apple зьбіраецца падаваць апэляцыю.
Саід Рызван Фарок зьдзейсьніў атаку разам з жонкаю. Іх потым застрэліла паліцыя. Паводле ЦРУ, у айфоне тэрарыста ўтрымліваецца ключавая для сьледзтва інфармацыя. У сувязі з гэтым суд загадаў, каб экспэрты Apple забясьпечылі доступ да тэлефона пры дапамозе коду PIN. Код невядомы, але можна яго адгадаць. Для гэтага фірма Apple павінна перапраграмаваць тэлефонны апарат. Фірма на гэта не пагаджаецца.
Дырэктар канцэрну Цім Кук сказаў, што хоць фірма не сымпатызуе тэрарыстам, то стараецца не парушаць прыватнасьці карыстальнікаў. А такі легальны ўзлом стварае небясьпечны прэцэдэнт – кажа Цім Кук.
ав