Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь сярод краін СНД найбольш прадае золата з ЗВР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.01.2016 08:03
Па выніках 2015 года краіна зьнізіла свае запасы золата на 17 тыс. унцый.
Mark Herpel/flickr.com

Цэнтральны банк Турцыі стаў найбуйнейшым нэта-прадаўцом золата з золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) краіны ў 2015 годзе: як вынікае з дадзеных Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), за год ён прадаў 437 тыс. унцый золата.

Таксама золата ў 2015 годзе даволі актыўна прадавалі Калюмбія (220 тыс. унцый), Сальвадор (174 тыс. унцый) і Нямеччына (103 тыс. унцый). З краін СНД у дзясятку нэта-прадаўцоў золата трапіла Беларусь, якая па выніках 2015 года зьнізіла свае запасы золата на 17 тыс. унцый.

Найбуйнейшымі дзяржаўнымі пакупнікамі золата ў 2015 годзе былі Кітай, Расея й Казахстан. Для прыкладу, у мінулым годзе Цэнтрабанк Расеі закупіў 6,7 млн ​​унцый золата. У 2014 годзе гэты паказчык склаў 5,5 млн унцый, што зрабіла Расею абсалютным лідарам па закупках гэтага каштоўнага мэталу сярод дзяржаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт