Турэцкі Boeing зьдзейсьніў пазаштатную пасадку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.01.2016 16:57
Бартавы пэрсанал у салёне знайшоў запіску, што нібыта на борце знаходзіцца бомба.
Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Turkish AirlinesBriYYZ/flickr.com
Boeing 777 авіякампаніі Turkish Airlines, які сьледаваў рэйсам са Стамбула ў амэрыканскі горад Х’юстан, быў прымушаны зьдзейсьніць пасадку ў ірляндзкім аэрапорце «Шанон» (Shannon). Бартавы пэрсанал у салёне знайшоў запіску, што нібыта на борце знаходзіцца бомба. Камандзір паветранага судна прыняў рашэньне зьдзейсьніць пасадку ў бліжэйшым аэрапорце, якім аказаўся «Шанон».
Лайнэр, на борце якога знаходзіліся 209 пасажыраў і членаў экіпажу, прызямліўся бясьпечна. Ірляндзкая паліцыя прыступіла да вобшуку самалёта.
вс