Армія Асада заняла чарговы горад
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.01.2016 15:59
Прасоўваньня ўрадавых войск удалося дабіцца пры падтрымцы расейскай авіяцыі.
Расейскі франтавы бамбавік Су-34mashleymorgan/flickr.com
У Сырыі армія Башара Асада адбіла горад Рабія, які быў апошнім населеным пунктам, што ўтрымліваюць партызаны ў правінцыі Латакія. Прасоўваньня ўрадавых войск удалося дабіцца пры падтрымцы расейскай авіяцыі. Паводле некаторых неафіцыйных крыніц, апэрацыяй часткова кіравалі расейскія афіцэры.
Захоп Рабіі дазволіць сырыйскай арміі ўзяць пад кантроль трасы, якія злучаюць паўстанцаў з турэцкай мяжой.
14 студзеня ў Сырыі расейскія штурмавікі Су-25 упершыню нанесьлі ўдар па наземных аб’ектах і інфраструктуры баевікоў пад прыкрыцьцём сырыйскіх зьнішчальнікаў МіГ-29.
11 студзеня было паведамлена аб заняцьці арміяй Асада больш за 150 гарадоў і пасёлкаў у Сырыі, якія знаходзіліся ў руках партызанаў.
вс