Ваенныя карэспандэнты ня хочуць рызыкаваць
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.01.2016 11:46
Раней журналіст мог разьлічваць, што ягоная дзяржава заплаціць за яго выкуп, цяпер ён хутчэй можа загінуць.
www.pixabay.com
Выданьне "Polityka" разважае аб зьменах ва ўмовах працы журналістаў.
У польскіх СМІ амаль што няма здымкаў польскіх карэспандэнтаў з Украіны, а толькі замежныя здымкі інфармацыйных агенцтваў. Нават спэцыяліст па гэтай тэматыцы Павал Пенёнжэк (Paweł Pieniążek) ня можа патлумачыць, чаму польскія СМІ прысьвячаюць мала ўвагі такому блізкаму канфлікту.
Некаторыя мяркуюць, што ваенныя карэспандэнты ва Ўкраіне не патрэбныя, калі ў сацсетках і адзін, і другі бок канфлікту публікуюць здымкі і відэафільмы. Праблема ў тым, што такая інфармацыя не зьяўляецца аб’ектыўнай. Ці гэта яшчэ аб’ектыўная журналістыка, калі нельга прайсьці з фотаапаратам на другі бок канфлікту?
Жаўнеры Ісламскай дзяржавы, сырыйскія і курдзкія партызаны, а таксама прарасейскія баявікі на Данбасе становяцца дамарослымі фотарэпартэрамі. Хаця, канешне, замежныя фатографы выяжджаюць яшчэ, каб прадстаўляць розныя ваенныя канфлікты. Тым часам вайна набывае зусім новую дынаміку. Журналісты сталі цэльлю атакі тэрарыстаў. Праўда, ужо ў Чачні здараліся выкраданьні журналістаў, пазьней быў Афганістан, але толькі цяпер паявіліся такія масавыя забойствы людзей СМІ, як у Ісламскай дзяржаве. У выніку замежныя карэспандэнты практычна не паяўляюцца ў зоне канфлікту.
Тэрарысты мяркуюць, што выкраданьне і сьмерць журналіста выклікаюць розгалас сярод іншых ваенных карэспандэнтаў, якія панясуць далей крывавую прапаганду хутчэй, чым самі баявікі. Раней журналіст мог разьлічваць, што ягоная дзяржава заплаціць за яго выкуп, цяпер ён хутчэй можа загінуць.
Polityka/нг