Logo Polskiego Radia
Print

Францыя: атручаньне падчас тэставаньня леку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.01.2016 17:14
Шэсьць чалавек трапілі ў шпіталь, адна зь іх знаходзіцца ў стане клінічнай сьмерці.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Францыі адбылося масавае атручэньне лекамі, якія знаходзяцца ў фазе тэставаньня. Шэсьць чалавек трапілі ў шпіталь, адна зь іх знаходзіцца ў стане клінічнай сьмерці.

Тэставаньне леку праводзілася на дабраахвотніках у прыватнай лябараторыі ў паўночна-заходняй Францыі. Міністар здароўя, якая паехала на месца здарэньня, прызнала, што гэта вельмі сур’ёзнае здарэньне падчас тэставаньня новага леку. Падрабязнасьці не паведамляюцца.

Паводле францускіх СМІ, атручэньне выклікаў абязбольваючы лек, абапёрты на лекавай марыхуане. Міністэрства здароўя не пацьвярджае гэтую інфармацыю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт