Расеец разабраў і прадаў стартавую паласу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.01.2016 15:59
                    
                                 
                
                
                    Расейская армія страціла ў Арктыцы аэрадром. 
                
                
                    
                        
commons.wikimedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхар Мурманскай вобласьці разабраў і прадаў элемэнты запаснога лётнішча.
Як паведаміла агенцтва FlashNord, блізу пасёлка Сафонава расейская армія мае свой дадатковы аэрадром. Стартавая паласа, тэхніка й будынкі гатовыя для выкарыстаньня ў любы час. Аднак 22-гадовы жыхар Сафонава разабраў больш за 100 бэтонных пліт стартавай паласы і адвёз іх у Мурманск, дзе прадаў іх будаўнічым фірмам.
Паліцыі ўдалося вярнуць толькі частку скрадзеных пліт. Іх знайшлі на складах аднаго з мурманскіх партоў.
яс