Эўрапейская камісія праверыць, ці зьяўляецца Польшча прававой дзяржавай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.01.2016 14:39
Віцэ-старшыня Камісіі Франс Цымэрманс паведаміў, што Брусэль пачаў уступны этап у гэтай справе.
flickr.com
Эўрапейская камісія пацьвердзіла, што распачала працэдуру ацэнкі, ці зьяўляецца Польшча прававой дзяржавай.
Віцэ-старшыня Камісіі Франс Цымэрманс паведаміў, што Брусэль пачаў уступны этап у гэтай справе. Гэта першы такі выпадак у гісторыі Эўразьвязу.
Цымэрманс запэўніў таксама, што ён гатовы распачаць дыялёг з Польшчай і прыехаць у Варшаву. «Мэтай не зьяўляецца памкненьне абвінаваціць Польшчу. Мы імкнёмся вырашаць праблемы прававым шляхам. Наша мэта – рацыянальнае вырашэньне праблем, – падкрэсьліў віцэ-старшыня ЭК.
Эўракамісія паўторна будзе разглядаць сытуацыю ў Польшчы ў сакавіку. Прычынай працэдуры зьяўляюцца рознагалосьсі вакол Канстытуцыйнага суду ў Польшчы.
яс