Кувэйт: сьмяротнае пакараньне за шпіянаж
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.01.2016 16:36
Расьце напружанасьць паміж шыіцкім Іранам і суніцкімі дзяржавамі Пэрсыдзкай затокі.
Photo: Global Panorama/flickr.com/Commercial use allowed
Суд у Кувэйце прысудзіў двух мужчын да сьмяротнага пакараньня за шпіянаж на карысьць Ірана й шыіцкай Хэзбалы. Адзін зь іх – грамадзянін Ірану. Другі зьяўляецца грамадзянінам Кувэйта.
Абодвум мужчынам былі таксама прад'яўленыя абвінавачваньні ў захоўваньні зброі. Некалькі іншых былі асуджаныя на пазбаўленьне волі тэрмінам ад 5 да 25 гадоў. Тры асобы былі апраўданыя.
Напружанасьць паміж кіраваным шыітамі Іранам і дзяржавамі Пэрсыдзкай затокі, у якіх правяць суніты, уключаючы Кувэйт, вырасла на пачатку студзеня, калі ў Саудаўскай Арабіі быў выкананы сьмяротны прысуд у дачыненьні да духоўнага лідэра мясцовых шыітаў Німра аль-Німра.
аз