Кувэйт адклікаў амбасадара з Ірана
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
05.01.2016 11:38
Гэта адбылося пасьля нападаў у краіне на дыпляматычную місію Саудаўскай Арабіі.
Блізкі Ўсходflickr.com/David Jefferies
Улады эмірата Кувэйт адклікалі амбасадара зь Ірана. Гэта адбылося пасьля нападаў у краіне на дыпляматычную місію Саудаўскай Арабіі, паведамляе агенцтва Reuters.
Пратэстоўцы напалі на амбасаду Саудаўскай Арабіі ноччу 3 студзеня. Яны прарваліся ў будынак дыпмісіі й падпалілі яго. Напады й пратэсты былі выкліканыя пакараньнем сьмерцю ў Саудаўскай Арабіі 47 асуджаных за тэрарызм. Сярод іх апынуўся і адзін з прадстаўнікоў шыіцкай меншасьці, шэйх і вядомы прапаведнік Німру аль-Німру.
Першай пра разрыў дыпляматычных адносін з Іранам заявіла Саудаўская Арабія. Кіраўнік МЗС краіны абвясбціў пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 сбнежня. Іранскім дыпляматам далі 48 гадзін на тое, каб пакінуць дзяржаву.
дг