У ЗША бацька-геймер задушыў свайго сына
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.01.2016 12:58
                    
                                 
                
                
                    Мужчына паваліў хлопчыка на канапу і сеў на яго, прыціснуўшы яго тварам да падушак.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхар амэрыканскага штата Флорыда 31-гадовы Джэймс Дырман забіў свайго шасьцігадовага сына з-за відэагульні. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні Калядаў.
Як распавяла паліцыі сяброўка затрыманага, які гуляў у кампутарныя гулні мужчына, адправіў сваіх двух сыноў спаць, аднак тыя працягвалі шумець. Тады бацька вырашыў пакараць дзяцей, загадаўшы ім стаць каля сьцяны і адвярнуцца. Аднак, заўважыўшы, што малодшы сочыць за тым, як ён гуляе, Дырман раззлаваўся.
Мужчына паваліў хлопчыка на канапу і сеў на яго, прыціснуўшы яго тварам да падушак. Бацька працягваў гуляць, ігнаруючы крыкі сына аб тым, што яму няма чым дыхаць. У выніку дзіця задушылася. Усё адбылося  на вачах старэйшага брата загінулага.
Калі пара выявіла, што дзіця ня дыхае, яны патэлефанавалі ў службу выратаваньня, аднак, тым засталося толькі канстатаваць сьмерць хлопчыка.
Паліцыянты, якія расьсьледуюць інцыдэнт, былі шакаваныя тым, што адбылося. Шэрыф акругі назваў забойства «абуральным і подлым». У цяперашні час Дырман чакае суда ў турме.
lenta.ru/яс