Яраш засноўвае новы палітычны рух
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.12.2015 16:27
                    
                                 
                
                
                    Сузаснавальнік і кіраўнік украінскага „Правага сэктара” сышоў з партыі.
                
                
                    
                        
Dmytro Yarosh in Uzhgorod by V. Tverdokhlib/ Right Sektor/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Дзьмітрый Яраш стварае новы рух. Былы сузаснавальнік і кіраўнік украінскага нацыяналістычнага „Правага сэктара” пакінуў арганізацыю па прычыне ейнага празьмернага радыкалізму.
Нагадаем, у лістападзе Яраш падаў у адстаўку з пасады кіраўніка „Правага сэктара”. Сёньня ён паведаміў, што цалкам сыходзіць з партыі.
Яраш растлумачыў, што „Правы сэктар” быў створаны падчас рэвалюцыі й выконваў рэвалюцыйныя задачы. Хоць, як ён адзначыў, ня ўсе мэты Рэвалюцыі годнасьці дасягнутыя, але ў цяперашніх умовах ня час на антыдзяржаўны радыкалізм, паколькі Ўкраіна знаходзіцца ў стане вайны з Расеяй.
Новы рух, які стварае Яраш, будзе мець апазыцыйны характар у дачыненьні да цяперашняй улады, але таксама будзе адракацца ад насільля ў палітычнай барацьбе. Заснавальны зьезд новай палітычнай арганізацыі заплянаваны ў лютым.
Дзьмітрый Яраш зьяўляецца дэпутатам украінскага парлямэнта. Ён быў паранены падчас баёў у Данбасе.
аз