Трагічны плён дажджоў у Паўднёвай Амэрыцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.12.2015 16:15
                    
                                 
                
                
                    Паводле мэтэаролягаў, ва ўсім вінаватая плынь „Эль-Ніньё”.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Паводле апошніх дадзеных, як мінімум дзесяць чалавек загінулі ў выніку праліўных дажджоў у Паўднёвай Амэрыцы. У тым ліку па чатыры асобы ў Бразыліі й Парагваі й дзьве ў Аргентыне.
Сьмяротнай пагрозай зьяўляюцца ня толькі магчымыя паводкі, але таксама апоўзьні. З дамоў толькі ў Парагваі, Аргентыне і Ўругваі былі эвакуіраваны 160 тысяч чалавек.
Уплыў на надвор'е мае цёплая плынь, якую называюць „Эль-Ніньё”.
Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя прагназуе, што ў гэтым годзе анамалія можа быць наймацнейшая ад 1950 году.
аз