Logo Polskiego Radia
Print

Памёр псыхіятр, які прызнаў гомасэксуальнасьць нормай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2015 20:55
Ён быў адным зь першых, хто сьцьвярджаў, што гомасэксуальнасьць не зьяўляецца псыхічным разладам.
foto: youtube.com

У ЗША, ва ўзросьце 83 гадоў памёр уплывовы псыхіятр Робэрт Спітцэр (Robert Spitzer), які сыграў вядучую ролю ў адмове псыхіятрычнага асяродзьдзя ад адносін да гомасэксуальнасьці як да паталягічнага адхіленьня ад нормы. Пра гэта паведамляе BBC.

Вучоны памёр у пятніцу ў Сіэтле ад праблем з сэрцам, паведаміла жонка Спітцэра.
У 1973 годзе Спітцэр выключыў гомасэксуальнасьць з «Даведніка па дыягностыцы й статыстыцы псыхічных разладаў».
Ён таксама быў адным зь першых спэцыялістаў, якія сьцьвярджалі, што гомасэксуальнасьць не зьяўляецца псыхічным разладам.

На пазыцыю спэцыяліста паўплывалі сустрэчы з ЛГБТ-актывістамі, пасьля якіх Спітцэр прыйшоў да высновы, што гомасэксуальнасьць нельга лічыць хваробай, калі самі гомасэксуалы ад яе не пакутуюць.

У 2001 годзе доктар Спітцэр апублікаваў артыкул, у якім ён сьцьвярджаў, што пад уплывам рэпаратыўнай тэрапіі геі могуць зьмяніць сваю арыентацыю на гетэрасэксуальную, што выклікала скандал у акадэмічных колах. Праз 10 гадоў вучоны прызнаў сурʼёзныя недахопы гэтага дасьледаваньня й папрасіў прабачэньня за памылку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт