Logo Polskiego Radia
Print

З-за плоскіх жартаў трох студэнтаў не дабраліся да Парыжа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2015 09:16
Здарэньне мела месца ў кіеўскім міжнародным аэрапорце «Барыспаль».
Самалёт An-148-100В авіякампаніі Ukraine International AirlinesСамалёт An-148-100В авіякампаніі Ukraine International AirlinesAero Icarus/flickr.com

З-за плоскіх жартаў трох мараканскіх студэнтаў не дабраліся да Парыжа. Здарэньне мела месца ў кіеўскім міжнародным аэрапорце «Барыспаль», паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. Падчас пасадкі на самалёт трое маладых людзей гучна размаўлялі пра тэрарызм і нібыта знаёмства з тэрарыстамі. Аб сытуацыі пасажыры паінфармавалі памежнікаў, якія затрымалі маладых людзей. Падчас допыту мараканцы прызналіся, што размовы пра тэрарызм на борце самалёта былі жартам. Супрацоўнікі памежнай службы аднак перадалі студэнтаў паліцыі для далейшага высьвятленьня справы, з-за чаго мараканцы ня трапілі на самалёт і ў выніку ў Парыж.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт