Туніс прадоўжыў надзвычайнае становішча
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.12.2015 13:12
Прэзыдэнцкія крыніцы паведамілі, што надзвычайнае становішча будзе працягвацца да 21 лютага.
Надзвычайнае становішча ў Тунісе падоўжана на два месяцы. Гэтая мера бясьпекі была ўведзена пасьля чэрвеньскіх тэрактаў. Прэзыдэнцкія крыніцы паведамілі, што надзвычайнае становішча будзе працягвацца да 21 лютага і што рашэньне было прынятае разам з урадам і парлямэнтам. Правілы надзвычайнага становішча даюць прэзыдэнту, паліцыі і арміі права не прытрымлівацца некаторых правоў і грамадзянскіх свабод.
26 чэрвеня ў курорце Сус тэрарысты напалі на замежных турыстаў. Загінула 39 чалавек, у тым ліку 30 грамадзян Вялікабрытаніі. Адказнасьць за напад узяла на сябе Ісламская дзяржава.
У сваю чаргу ў лістападзе ў сталіцы краіны Тунісе – у выніку самагубнага тэракту загінулі 12 прэзыдэнцкіх ахоўнікаў.
яс