Logo Polskiego Radia
Print

Француская паліцыя падазрае дваіх чалавек у аварыйнай пасадцы самалёта

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2015 19:47
Паліцыя затрымала дваіх чалавек, якія падазраюцца ў тым, што аварыйна пасадзілі францускі Boeing.
Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Air FranceСамалёт Boeing 777 авіякампаніі Air Francelkarasawa/flickr.com

Француская паліцыя затрымала дваіх чалавек, якія падазраюцца ў стварэньні небясьпекі ў паветраным руху. Як паведамлялася, у нядзелю самалёт авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс з Маўрыкія ў Парыж, быў прымушаны зьдзейсьніць аварыйную пасадку ў кенійскім горадзе Мамбаса з-за знойдзенага на борце прадмету, які нагадваў выбуховае прыстасаваньне.

На борце лайнэра Boeing 777 знаходзіліся 459 пасажыраў і 14 членаў экіпажа, якія былі эвакуаваныя па надзіманым трапе. Падазроны прадмет, які быў знойдзены ў адным з туалетаў самалёта, складаўся з двух электронных гадзіньнікаў, чорнага кабэля й чатырох кардонных каробак, пераклееных скотчам. Паводле паліцыі, прадмет быў імітацыяй бомбы й не ствараў небясьпекі для пасажыраў, экіпажа ды паветранага судна.

Пасьля прызямленьня самалёта ў парыскім аэрапорце імя Шарля дэ Голя паліцыя затрымала дваіх чалавек – мужчыну й жанчыну. Пра мужчыну вядома тое, што гэта былы паліцыянт з вострава Рэюньён у Індыйскім акіяне, які зьяўляецца заморскім дэпартамэнтам Францыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт