Самалёт авіякампаніі Air France зьдзейсьніў аварыйную пасадку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.12.2015 12:16
На борце быў знойдзены прадмет, які які нагадваў выбуховае прыстасаваньне.
Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Air Francelkarasawa/flickr.com
Самалёт авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс з Маўрыкія ў Парыж, быў прымушаны зьдзейсьніць аварыйную пасадку ў кенійскім горадзе Мамбаса з-за знойдзенага на борце прадмету, які нагадваў выбуховае прыстасаваньне.
На борце лайнэра Boeing 777 знаходзіліся 459 пасажыраў і 14 членаў экіпажа. Падазроны прадмет быў знойдзены ў адным з туалетаў самалёта.
У сувязі з інцыдэнтам пасажыраў самалёта дапытала кенійская паліцыя.
вс