Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі скралі 260 тон цукерак на 250 млн эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.12.2015 09:12
Італьянскай паліцыі ўдалося адшукаць толькі 20 тон пралінэ.
Kai Schreiber/flickr.com

Італьянскай паліцыі ўдалося адшукаць 20 тон пралінэ, якія былі скрадзеныя больш за год таму ў швэйцарскай кандытарскай кампаніі на поўначы Італіі. Пра гэта паведамляе ўласны карэспандэнт Польскага радыё ў Рыме. Пракуратура высунула абвінавачаньні злодзеям.
Год таму злодзеі скралі 260 тонаў пралінэ на агульную суму больш за 250 млн эўра. Паліцыя адразу ж пачала сьледзтва, але ўдалося знайсьці толькі невялікую частку тавару. Большасьць цукерак злодзеі прадалі ў крамах і гандлёвых цэнтрах на падставе падробленых дакумэнтаў аб паходжаньні тавара.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт