Чэхі ўстрывожаныя тым, што ІД лічыць іх ворагамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.11.2015 15:46
Прэм'ер Чэхіі сур’ёзна ўспрымае пагрозу з боку ісламістаў.
Foto: pixabay.com
Урад Чэхіі зьбярэцца ў суботу на экстранным паседжаньні ў сувязі з тым, што Ісламская дзяржава ўключыла краіну ў сьпіс „кааліцыі д’яблаў”, то бок сьпіс сваіх лютых ворагаў, паведамляюць чэскія СМІ.
Яны прыводзяць словы прэм'ер-міністра Чэхіі Багуслава Собаткі пра тое, што пагрозу ісламістаў трэба ўспрымаць сур’ёзна. Гэта, паводле кіраўніка чэскага ўраду, тычыцца таксама спэцслужбаў.
Раней Ісламская дзяржава апублікавала відэазапіс на розных мовах, у тым ліку расейскай і турэцкай, у якім баевікі пералічваюць сваіх ворагаў.
Акрамя ўсіх сябраў NATO й арабскіх дзяржаў, якія бяруць удзел у авіяўдарах па пазыцыях ісламістаў, у сьпісе апынуліся таксама Расея й КНР.
interfax.by/аз