Logo Polskiego Radia
Print

Ахвярамі тэракту ў Малі сталі два дзясяткі чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.11.2015 12:09
Кіраўнік дзяржавы аб'явіў трохдзённую жалобу.
Wiki/Alvaro1984

У выніку нападу на гатэль Radisson Blu у малійской сталіцы Бамака загінуў 21 чалавек, уключаючы дваіх баевікоў, яшчэ сямёра пацярпелі. Такія дадзеныя прывёў прэзыдэнт краіны Ібрагім Бубакар Кейта, перадае Reuters.

Кіраўнік дзяржавы аб'явіў трохдзённую жалобу. Таксама на працягу дзесяці дзён, пачынаючы з 21 лістапада, у Малі будзе дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча. 20 лістападзе пракурор аддзяленьня па барацьбе з тэрарызмам удакладніў, што ў нападзе ўдзельнічалі два чалавекі, узброеныя аўтаматамі Калашнікава.

Раней у пятніцу паведамлялася, што ўсе закладнікі, захопленыя тэрарыстамі ў гатэлі, вызваленыя. Таксама адзначалася, што ў нападзе ўдзельнічалі тры баевіка, яны былі зьнішчаны ў ходзе штурму. Баевікі захапілі гасьцініцу 20 лістапада. На момант атакі ў будынку знаходзіліся 170 чалавек. Адказнасьць за напад на гатэль Radisson Blu ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Аль-Мурабітун".

дг

tags: Малі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт