Два самалёты Air France зьдзейсьнілі аварыйныя пасадкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.11.2015 14:23
Прычынай было паведамленьне аб бомбах, падкладзеных у лайнэрах.
Christopher Griner/flickr.com
Два самалёты авіялініяў Air France, якія ляцелі ў Парыж, былі прымушаныя зьдзейсьніць аварыйныя пасадкі ў аэрапортах у Злучаных Штатах і Канадзе. Паводле амэрыканскіх СМІ, прычынай былa інфармацыя аб падкладзеных у лайнэрах бомбах.
Шмат сьведчыць пра тое, што абoдвa паведамленьні аб бомбах паступілі з аднаго тэлефона.
Улады ЗША правяраюць, ці пагроза была рэальнай.
Экспэрты адзначаюць, што пасьля тэрактаў у Парыжы нават найменшае падазрэньне выклікае рашучыя дзеяньні ўладаў.
аз