Францыя адказвае на тэракт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        16.11.2015 10:45
                    
                                 
                
                
                    Афіцыйны Парыж інтэнсыфікаваў налёты на пазыцыі Ісламскай Дзяржавы ў Сырыі.
                
                
                    
                        
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Уначы ў нядзелю францускія самалёты нанесьлі масавы бомбавы ўдар па ўмацаваньнях ісламістаў у горадзе Рака на поўначы Сырыі. Гэта сталіца сырыйскай часткі Ісламскага халіфату.
Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Францыі, у апэрацыі ўдзельнічалі 12 самалётаў з аэрадромаў у Ярданіі ды Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Француская авіяцыя скінула на ўмацаваньні джыхадыстаў каля 20 бомбаў.
Вайскоўцы паведамілі, што ў выніку налётаў зьнішчаны камандны цэнтар джыхадыстаў, склад амуніцыі ды трэніровачны лягер. Францускі прэзыдэнт назваў дадзеную атаку “бязьлітасным адказам” на “акт вайны”.
ПР/юл