МАК: сыстэмы самалёта Airbus А321 працавалі ў штатаным рэжыме
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.11.2015 08:07
На запісе парамэтрычнага самапісца няма інфармацыі аб адмове сыстэм і агрэгатаў самалёта.
Самалёт Airbus A321, які разьбіўся ў Эгіпце, за 15 месяцаў да катастрофыfoto: wikipedia
Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) апублікаваў дадзеныя папярэдняга аналізу запісаў адной з «чорных скрыняў» самалёта Airbus А321 расейскай авіякампаніі «Metrojet», які разьбіўся над Сінайскім паўвостравам 31 кастрычніка. На запісе парамэтрычнага самапісца няма інфармацыі аб адмове сыстэм і агрэгатаў самалёта, а сам запіс перарываецца ў працэсе набору вышыні самалёта на вышыні 9400 мэтраў, гаворыцца ў паведамленьні МАК.
МАК таксама паведаміў, што праведзена папярэдняе праслухоўваньне інфармацыі гукавога рэгістратара. Якія-небудзь дэталі аб выніках гэтага праслухоўваньня камітэт пакуль не паведамляе. Раней улады Эгіпта паінфармавалі, што адзін з бартавых самапісцаў – моўны рэгістратар перамоваў у кабіне экіпажа – часткова пашкоджаны, таму на расшыфроўку дадзеных зь яго спатрэбіцца час.
У паведамленьні МАК падкрэсьліваецца, што спэцыялісты камітэта працягваюць працу на месцы катастрофы сумесна з камісіяй па расьсьледаваньні Эгіпта й прадстаўнікамі Францыі, Нямеччыны ды Ірляндыі.
У выніку катастрофы загінулі 224 пасажыраў і членаў экіпажа.
вс