Збанкрутавала авіякампанія Estonian Air
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.11.2015 08:13
Estonian Air была створаная ўрадам Эстоніі ў 1991 годзе на базе тэхнікі мясцовага авіяатрада "Аэрафлота".
www.flickr.com
Эўрапейская камісія запатрабавала ад эстонскай нацыянальнай авіякампаніі Estonian Air вярнуць незаконна атрыманыя ад дзяржавы грошы.
Як адзначаецца ў рашэньні ЭК, эстонская дзяржава дала кампаніі незаконныя перавагі перад іншымі авіяперавозчыкамі, таму Estonian Air павінна вярнуць дзяржаве атрыманыя субсідыі ў памеры 85 млн эўра плюс працэнтныя стаўкі.
У апошнія гады ўрад Эстоніі падтрымліваў авіякампанію, якая была ў цяжкай фінансавай сытуацыі. Усяго ў 2008-2014 гадах на выратаваньне Estonian Air было выдзелена каля 130 млн эўра. Эўракамісія лічыць, што такая практыка зьяўляецца парушэньнем правілаў канкурэнцыі й не адпавядае прынцыпам рынку авіяперавозак ЭЗ.
Паколькі ў кампаніі такіх сродкаў няма, рашэньне Эўракамісіі азначае, па сутнасьці, банкруцтва авіяліній Estonian Air. Авіялініі палёты спынілі вечарам у суботу, 7 лістапада.
Кампанія Estonian Air была створаная ўрадам Эстоніі ў 1991 годзе на базе тэхнікі мясцовага авіяатрада "Аэрафлота". У цяперашні час ёю валодаюць скандынаўскі авіяканцэрн SAS Grupp і эстонскі ўрад.
вс