У Паўднёвым Судане ўпаў самалёт з расейскім экіпажам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.11.2015 16:02
                    
                                 
                
                
                    Паводле папярэдніх дадзеных, у жывых засталіся трое чалавек.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Паўднёвым Судане адразу пасьля ўзлёту ў аэрапорце Джуба пацярпеў крушэньне самалёт, перадае Reuters.
Паводле інфармацыі агенцтва, падзеньне адбылося ў 800 мэтрах ад аэрапорта.
Як паведамляе РИА Новости, гэта быў грузавы борт Ан-12. У самалёце знаходзіліся 12 чалавек, пяць зь іх - члены расейскага экіпажа. Паводле папярэдніх дадзеных, у жывых засталіся трое чалавек. Адзін расеец памёр.
Пасольства Расеі ва Ўгандзе, якое займаецца справамі Паўднёвага Судана, пацьвердзіла факт крушэньня Ан-12.
яс