У Францыі геям дазволілі станавіцца донарамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.11.2015 15:52
Кіраўнік Мінздароўя: сэксуальная арыентацыя чалавека ня можа быць падставай для забароны.
Пра гэта заявіла міністар аховы здароўя краіны Марысоль Турэн, перадае Associated Press.
«Здаваць кроў – гэта акт шчодрасьці, сэксуальная арыентацыя чалавека ня можа быць умовай для гэтага», – адзначыла яна.
Паводле словаў Турэн, забарона на донарства – гэта табу і дыскрымінацыя. Зь вясны 2016 года ні аднаму чалавеку, які вырашыць здаваць кроў, ня будзе адмоўлена з-за яго сэксуальнай арыентацыі.
Раней падобныя забароны ўводзіліся з-за боязі, што геі нібыта часта могуць быць носьбітамі ВІЧ. Пры гэтым, як адзначае агенцтва, на лесьбіянак забарона не распаўсюджвалася.
У Аўстраліі, Японіі і Вялікабрытаніі геям дазволена быць донарамі ў выпадку, калі яны не займаліся сэксам з мужчынам на працягу апошняга года.
У траўні 2013 года ў Францыі дазволілі аднаполыя шлюбы. Акрамя таго, гей-саюзы легалізаваныя яшчэ ў 12 эўрапейскіх дзяржавах: Славэніі, Даніі, Ісляндыі, Гішпаніі, Нідэрляндах, Нарвэгіі, Швэцыі, Партугаліі, Бэльгіі, Люксэмбургу, Ірляндыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, у Фінляндыі аднаполыя шлюбы будуць узаконеныя ў 2017 годзе, а на Мальце іх прызнаюць, калі яны заключаныя за мяжой.
яс