Сырыйскую апазыцыю не запрасілі ў Вену
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2015 17:13
                    
                                 
                
                
                    У сталіцы Аўстрыі праходзяць міжнародныя перамовы па Сырыі. 
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Сырыйская апазыцыя не атрымала запрашэньня на міжнародныя перамовы ў Вену, падчас якіх абмяркоўваецца будучыня Сырыі.
Увечары ў сталіцы Аўстрыі пачалася міжнародная канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў сусьветных дзяржаў, у тым ліку Ірана, Саудаўскай Арабіі, Турцыі й Эгіпта.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што ўпершыню прадстаўнікі Ірана селі за адзін стол з амэрыканцамі й размаўляюць аб будучыні Сырыі.
Джордж Сабра з Нацыянальнай кааліцыі на карысьць сырыйскай апазыцыі й рэвалюцыйных сілаў, якую падтрымлівае Захад, заявіў, што ні адзін з праціўнікаў Башара Асада не атрымаў запрашэньня на перамовы.
Дарэчы, гэта менавіта сырыйская апазыцыя вуступае супраць удзелу Тэгерана ў перамовах па Сырыі.
У выніку грамадзянскай вайны ў Сырыі загінула па меншай меры 250 тысяч чалавек. З краіны зьбеглі каля 10 мільёнаў чалавек.
Нягледзячы на шматлікія сустрэчы й перамовы, а таксама  дзьве мірныя канфэрэнцыі міжнароднай супольнасьці пакуль не ўдалося пакласьці канец насільля ў краіне.
аз